Навіны

Вадзіма Ермашука засудзілі яшчэ да 20 сутак арышту

Гарадзенцу Вадзіму Ермашуку, на якога завялі дзве крымінальныя справы, дадалі яшчэ 20 дзён арышту нібыта за «заклікі да экстрэмізму»

Палітвязня Вадзіма Ермашука (Vadimati) асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту нібыта за «распаўсюд, выраб або захоўваньне інфармацыі, у якой ёсць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкул 19.11 КаАП), піша @bajby.

Нагадаем, у верасні Ермашуку афіцыйна прад'явілі абвінавачванне па двух крымінальных артыкулах — па арт. 368 КК «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Увесь час зняволення Вадзім Ермашук знаходзіцца пад арыштам у Шчучыне.

Архіў

Кастрычнік 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты