Навіны

14 кастрычніка дзень нараджэння Валянціна Стэфановіча

14 кастрычніка намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае свой 49-ы Дзень народзінаў. На жаль, наш калега не зможа сустрэць яго ў коле сям’і ды сяброў, а вымушана знаходзіцца за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць.

Прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый віншуюць Валянціна Стэфановіча са святам і дасылаюць прамяні падтрымкі з розных куткоў свету.

Эліс Магвэ. Фота з сайта www.thepatriot.co.bw

Прэзідэнтка FIDH Аліс Магвэ накіравала праваабаронцу віншаванні і адзначыла:

“Вы заўсёды ў нашых думках і асабліва сёння, 14 кастрычніка, у ваш дзень нараджэння, мы думаем пра Вас”.

vialantsin_birthday_fidh_rus.jpg

Дэпутат нямецкага Бундэстага Антон Хофрайтэр, які з’яўляецца сімвалічным "хросным" Стэфановіча ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandByYou ад Libereco – партнёрства за правы чалавека, запісаў відэазварот (з субтытрамі) для Валянціна да Дня народзінаў.

“Я вельмі паважаю вашу мужнасць. Перш за ўсё, за тое, што вы не маўчыце ў абарону правоў чалавека, дэмакратыі і свабодных выбараў - хоць вы і занадта добра ведаеце наступствы дыктатуры.

У ваш Дзень нараджэння я хацеў бы сказаць вам - мы побач з вамі!”, - сказаў Антон Хофрайтэр.

 

Старшыня Östgruppen - Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Марцін Угла напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку віншаванні Валянціну:

"Дарагi Валiк! Вiншую з Днём нараджэння! Ты самы круты праваабаронца, якога я ведаю! Чакаю на волi!"

martin_and_valiantsin.jpg
Марцін Угла і Валянцін Стэфановіч. Фота са старонкі Марціна Углы ў фэйсбуку

Дасылайце віншаванні Валянціну: 

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу

Архіў

Кастрычнік 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты