Навіны

Нобелеўская прэмія міру — журналістыцы

Пят­ні­ца, 8 каст­рыч­ні­ка. Нар­веж­скі но­бе­леў­скі ка­мі­тэт аб’­яў­ляе ра­шэн­не аб прыс­ва­ен­ні Но­бе­леў­скай прэ­міі мі­ру 2021 го­да. Не здзяй­с­ня­юц­ца праг­но­зы бук­ме­ке­раў на­конт па­тэн­цый­ных пе­ра­мож­цаў сё­лет­няй уз­на­га­ро­ды, ся­род якіх ба­чы­ла­ся імі Свят­ла­на Ці­ха­ноў­ская. Ты­дзень та­му на­зад, пі­шу­чы фе­лье­тон пра Но­бе­леў­скую прэ­мію бе­ла­ру­ска­му на­ро­ду, ха­це­ла­ся мне, бе­ла­ру­су, каб спра­ва май­го на­ро­да і ду­хоў­най Баць­каў­ш­чы­ны ат­ры­ма­ла між­на­род­нае прыз­нан­не і штур­шок для вы­ста­ян­ня су­праць ан­ты­дэ­мак­ра­тыч­най і ан­ты­бе­ла­ру­скай ула­ды Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі. Не ат­ры­ма­ла­ся, але вер­дыкт лі­чу не па­мыл­ко­вым і важ­ным для сён­няш­ня­га ча­су і све­ту. Прэ­мія тра­пі­ла да аме­ры­кан­ска-фі­лі­пін­скай жур­на­ліст­кі Ма­рыі Рэ­са і га­лоў­на­му рэ­дак­та­ру ра­сій­скай «Но­вай га­зе­ты» Дзміт­рыю Му­ра­та­ву за іх на­ма­ган­ні па аба­ро­не сва­бо­ды вы­каз­ван­ня мер­ка­ван­няў, што з’яў­ля­ец­ца першаснай умо­вай дэ­ма­кра­тыі і тры­ва­ла­га мі­ру.

Тое, што чэс­ная жур­на­лі­сты­ка ў сён­няш­нім све­це ста­но­віц­ца ад­мі­ра­ю­чым, на жаль, га­тун­кам, ба­чым про­ста на на­шых ва­чах. Але гэ­та тэ­ма на зу­сім ін­шы фе­лье­тон. Ад­каз­насць за сло­ва і гра­мад­скасць ста­віць чэс­ных і сва­бо­да­лю­бі­вых прад­стаў­ні­коў жур­на­ліс­ц­кай пра­фе­сіі вель­мі ча­ста пад паг­ро­зай пат­ра­ты жыц­ця. І гэ­та па­гра­жае не толь­кі ка­рэс­пан­дэн­там у га­ра­чых кроп­ках мі­ру, але і жур­на­лі­стам, якія зай­ма­юц­ца перш за ўсе ка­руп­цый­ны­мі раз­бор­ка­мі ў сва­іх кра­і­нах — па­лі­тыч­на-эка­на­міч­най ка­руп­цы­яй, ка­руп­цы­яй дык­та­тар­скай і дэ­ма­кра­тыч­най ула­ды ай­чын­на­га і між­на­род­на­га вы­мя­рэн­ня, ка­руп­цы­яй кар­па­ра­цый, ці са­маў­ра­да­вых чы­ноў­ні­каў. Не­ка­то­рыя прад­стаў­ні­кі на­шай пра­фе­сіі за вы­яў­ле­ную праў­ду рас­п­лач­ва­юц­ца, на жаль, най­вы­шэй­шай ца­ной. Та­му прыз­нан­не прад­стаў­ні­коў жур­на­ліс­ц­ка­га све­ту вар­ты­мі та­кой уз­на­га­ро­ды дае на­дзею, што па­трэ­ба ў жур­на­ліс­ц­кіх рас­с­ле­да­ван­нях і аб’­ек­тыў­най ін­фар­ма­цы­і ёсць што­дзень пат­рэб­най ча­ла­ве­цтву ў лю­бой па­лі­тыч­най сі­стэ­ме. Та­кім чы­нам ма­ем лаў­рэ­а­таў, якім пры­хо­дзіц­ца дзей­ні­чаць і пра­ца­ваць у дык­та­тар­скіх сі­стэ­мах, для якіх сва­бо­да сло­ва з’яў­ля­ец­ца ба­лю­чай пе­раш­ко­дай у іх­нім дра­пеж­ным ула­да­ран­ні.

У Но­бе­леў­скім ка­мі­тэ­це ад­зна­чы­лі, што жур­на­ліст­ка Ма­рыя Рэ­са па­ка­за­ла ся­бе бяс­ст­раш­най аба­рон­цай сва­бо­ды по­гля­даў і спры­я­ла ін­фар­ма­ван­ню све­ту аб кро­вап­ра­літ­най кам­па­ніі па ба­раць­бе з нар­ко­ты­ка­мі, якую пра­во­дзіць прэ­зі­дэнт Фі­лі­пін Рад­ры­га Ду­тэр­тэ. «Но­бе­леў­ская лаў­рэ­ат­ка Ма­рыя Рэ­са вы­ка­ры­стоў­вае сва­бо­ду вы­каз­ван­ня мер­ка­ван­няў, каб вык­рыць злоў­жы­ван­не ўла­дай, пры­мя­нен­не гвал­ту і рост аў­та­ры­та­рыз­му ў сва­ёй род­най кра­і­не, на Фі­лі­пі­нах. У 2012 го­дзе яна ста­ла су­зас­на­валь­ні­кам „Rap­p­ler” — кам­па­ніі ан­лайн-ме­дыя, якая пра­во­дзіць жур­на­ліс­ц­кія рас­с­ле­да­ван­ні», — га­во­рыц­ца ў па­ве­дам­лен­ні Но­бе­леў­ска­га ка­мі­тэ­та.

З ад­на­го бо­ку Фі­лі­пі­ны, з дру­го­га бо­ку Ра­сія з яе ім­пер­скі­мі за­маш­ка­мі, унут­ра­ны­мі дык­та­тар­скі­мі вой­на­мі, прас­ле­дам на­ро­даў і не­за­леж­най дум­кі. Вы­ста­яць у ра­сій­скай рэ­аль­нас­ці ін­ша­дум­цам і не­за­леж­ным жур­на­лі­стам гэ­та муж­насць тых, якія ўсту­пі­лі на та­кую да­ро­гу зма­ган­ня.

«З мо­ман­ту зас­на­ван­ня ў 1993 го­дзе „Но­вая га­зе­та” пуб­лі­ка­ва­ла кры­тыч­ныя ар­ты­ку­лы на тэ­мы ка­руп­цыі, па­лі­цэй­ска­га гвал­ту, не­за­кон­ных арыш­таў, ма­ні­пу­ля­цый на вы­ба­рах, фаб­рык тро­ляў і да вы­ка­ры­стан­ня ра­сій­скіх вой­скаў унут­ры і за ме­жа­мі Ра­сіі. Апа­нен­ты „Но­вай га­зе­ты” ад­каз­ва­лі на гэ­та паг­ро­за­мі, гвал­там і за­бой­ства­мі. З мо­ман­ту зас­на­ван­ня га­зе­ты за­бі­тыя шэсць яе жур­на­лі­стаў, ук­лю­ча­ю­чы Ган­ну Па­літ­коў­скую, якая пі­са­ла пра вай­ну ў Чач­ні. Ня­гле­дзя­чы на за­бой­ствы і па­гро­зы, га­лоў­ны рэ­дак­тар Му­ра­таў не ад­мо­віў­ся ад прын­цы­пу не­за­леж­нас­ці і пас­ля­доў­на аба­ра­няў пра­ва жур­на­лі­стаў пі­саць на выб­ра­ныя тэ­мы, па­куль гэ­та ад­па­вя­дае пра­фе­сій­ным і этыч­ным стан­дар­там жур­на­лі­сты­кі» — за­я­ві­ла кі­раў­нік нар­веж­ска­га Но­бе­леў­ска­га ка­мі­тэ­та Бе­рыт Рэйс-Ан­дэр­сан.

Дзміт­ры Ма­ра­таў не адзін раз на ста­рон­ках свай­го вы­дан­ня зай­маў­ся па­дзе­я­мі ў Бе­ла­ру­сі і не толь­кі сло­вам аказ­ваў сваю пад­трым­ку бе­ла­ру­ска­му на­ро­ду і прас­ле­да­ва­ным. Да­ма­гаў­ся выз­ва­лен­ня па­літ­з­ня­во­ле­ных і быў пад­пі­сан­там ад­к­ры­та­га лі­ста ра­сій­скай ін­тэ­лі­ген­цыі з ве­рас­ня 2020 го­да ў спра­ве сі­ту­а­цыі ў Бе­ла­ру­сі змеш­ча­ным на плат­фор­ме «Но­вай га­зе­ты».

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Кастрычнік 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты