Навіны

Гарадзенца, якога збіраюцца судзіць за 13 каментароў, затрымалі на мяжы

У Гародні змясцілі пад варту 36-гадовага гарадзенца, якога затрымалі, калі ён спрабаваў збегчы з Беларусі, перадае s13.ru. Гарадзенцу за 13 каментароў у тэлеграм-каналах, якія ён пакідаў са жніўня мінулага года па травень 2021 года, выставілі абвінавачанне па трох артыкулах КК РБ. Дома ў мужчыны прайшоў ператрус, падчас якога сілавікі выявілі гумовую дубінку, дымавыя шашкі, пярцовыя балончыкі, петарды і газавыя балоны. З-за гэтага дадаўся яшчэ адзін артыкул: «Незаконныя выраб, захоўванне, перавозка прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў».

На час следства мужчына знаходзіўся на волі: у яго на ўтрыманні адно непаўналетняе дзіця і трое малалетніх. Аднак, па звестках УСК па Гродзенскай вобласці, ён паспрабаваў схавацца. Яго абвясцілі ў вышук і затрымалі пры спробе перайсці беларуска-польскую мяжу. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.

13.10.2021
Крыніца: «Наша Ніва»

Архіў

Кастрычнік 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты