Навіны

Саюз Беларускіх Пісьменнікаў ліквідаваны!!!!!!!

Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) (да 1991 г. — Саюз пісьменнікаў БССР, да 1996 г. — «Саюз пісьменнікаў Беларусі») — прафесійная, добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх літаратараў. СБП актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі, спрыяе развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры ібеларускай мовы.

Створаны паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 27 мая 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР». Арганізацыйна аформлены I-м Усебеларускім з’ездам пісьменнікаў (1934 г.) як Саюз пісьменнікаў Беларусі. Першым старшынёй быў абраны Міхась Клімковіч.

У 1997 годзе ў СБП распараджэннем Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі быў забраны Дом літаратара (уласнасць арганізацыі).

На люты 2004 налічваў 519 членаў[2]. У канцы 2005 г. ад Саюза аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны («праўладны») Саюз пісьменнікаў Беларусі. Адной з прычын стварэння СПБ лічыцца спроба разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць[3]. Па позве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на ліквідацыю аб’яднання вясной 2006 года, быў распачаты працэс у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь, але Саюз выйграў судовую справу.

Пасля стварэння праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, па сутнасці, быў абвешчаны па-за законам: яго пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі і ў 2006 годзе вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя выданні «Полымя»«Нёман»,«Маладосць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[5], а нелаяльныя рэдактары і супрацоўнікі — звольнены з працы[1].

Дзеючым старшынёй СБП з 10 снежня 2011 г. з’яўляецца пісьменнік Барыс Пятровіч.

30 студзеня 2017 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову № 7 «Аб вызначэнні творчых саюзаў», якая ўступала ў сілу 17 лютага — у спіс творчых саюзаў не ўвайшоў СБП, адрозна ад «праўладнага» Саюза пісьменнікаў Беларусі]. Паводле пастановы, члены СБП, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік асоб, якія мусілі плаціць «дармаедскі падатак» за 3 дні да моманту, калі трэба было заплаціць. Але пасля шматлікіх заяў і зваротаў Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка 2017 г. перагледзела спіс, прадугледжаны пастановай № 7, і ўключыла найстарэйшую пісьменніцкую арганізацыю ў лік творчых саюзаў].

17 лістапада 2020 года Саюз беларускіх пісьменнікаў выступіў з адкрытым зваротам пісьменніцкай супольнасці «Хопіць гвалту, прыміце волю народа!», у якім асудзіў гвалтоўныя дзеянні з боку сілавых структур і прадстаўнікоў улады ў дачыненні да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту супраць гвалту і фальсіфікацыі вынікаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. СБП заклікаў спыніць масавыя рэпрэсіі, здзекі з людзей, якія хочуць пераменаў, а таксама запатрабаваў ад улады прызнаць сваю паразу і прыняць волю народа. Пад адкрытым лістом падпісаліся больш за 200 беларускіх пісьменнікаў].

14 ліпеня 2021 года ў офісе СБП прайшоў ператрус, у выніку якога Следчы камітэт РБ забраў тэхніку і інфармацыйныя носьбіты, офіс быў апячатаны. Пасля вобшуку ў ліпені 2021 года адбылося блакаванне банкаўскага рахунку Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, а Міністэрства юстыцыі РБ вынесла СБП два папярэджанні. Адно з іх было вынесена ў сувязі з непрадастаўленнем дакументаў, якія засталіся ў апячатаным памяшканні офіса. У жніўні 2021 г. Вярхоўны Суд РБ узбудзіў грамадзянскую справу па ліквідацыі СБП, ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі[. Рэпрэсіі супраць СБП выклікалі хвалю пратэстаў як у Беларусі, так і за мяжой (напрыклад, адпаведную заяву прыняў Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны).

(Звесткі ўзятыя з Вікіпедыі https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D1%8E%D0%B7_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%8C%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E )

1-га кастрычніка 2021 году Вярхоўны Суд ліквідаваў Саюз Беларускіх Пісьменнікаў!!!!!!!!!!!!!!!!

02.10.2021

Архіў

Кастрычнік 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты