Навіны

Пераслед на "Азоце" працягваецца

Хапун на «Гродна Азоце» — затрыманыя некалькі рабочых і членаў страйкама

На прадпрыемстве працягваецца ціск на незалежныя прафсаюзы, людзей затрымліваюць і арыштоўваюць.

«Учора затрымалі майго намесніка Валянціна Цераневіча, а сёння яго жонку вырвалі з працы для нейкіх следчых дзеянняў, — паведаміў «Салідарнасці» старшыня першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюзу «Гродна Азоту» Андрэй Ханевіч.

Таксама напярэдадні затрымалі двух членаў страйкама Андрэя Пагерылу і Уладзіміра Жураўку. Яны застаюцца пад вартай.

22 верасня ў страйкаме пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні яшчэ некалькіх азотаўцаў. Гэта майстры цэха «Аміяк-3» Рыгор Рубан ды Дзмітрый Ілюшчанка і машыніст цэха «Карбамід-2» Аляксей Сідар, ён пайшоў у стачку.

Вядома, што на прадпрыемстве няпростая сітуацыя з кадрамі. Супрацоўнікі працягваюць звальняцца. Некаторым кіраўніцтва катэгарычна адмаўляе падпісваць звальненне па пагадненні бакоў, настойваючы на тым, каб людзі не сыходзілі.

Наша Ніва

22.09.2021 Тэгі: пераслед

Архіў

Кастрычнік 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты