Навіны

Перапіс нашага гонару

Лі­ча­ныя дні за­ста­юц­ца да кан­ца ве­рас­ня і тым са­мым да апош­ніх дзён усе­а­гуль­на­га пе­ра­пі­су на­сель­ні­цтва ў Поль­ш­чы. Пе­ра­піс, у ад­па­вед­нас­ці з еў­ра­пей­скі­мі нор­ма­мі, ад­бы­ва­ец­ца раз на дзе­сяць га­доў, зна­чыць, апош­ні пра­во­дзіў­ся ў 2011 го­дзе. З яго вы­ні­ка­мі і спо­са­бам ан­ке­та­ван­ня праз мно­гіх пе­ра­піс­чы­каў не па­га­джа­лі­ся на­цы­я­наль­ныя мен­шас­ці, у тым лі­ку і на­ша бе­ла­ру­ская. Та­ды ў 2011 го­дзе ака­за­ла­ся, што тых, хто са­ма­стой­на праз ін­тэр­нэт за­пі­са­лі­ся бе­ла­ру­са­мі, у Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве не пры­лі­чы­лі да спі­са­вых вы­ні­каў. Дру­гая, ад­веч­ная хва­ро­ба ўсіх пе­ра­пі­саў — па­зі­цыя мно­гіх пе­ра­піс­чы­каў, якія са­ма­воль­на ўпіс­ва­лі рэс­пан­дэн­там поль­скую на­цы­я­наль­насць, зы­хо­дзя­чы з про­стай, пры­мі­тыў­най ло­гі­кі, што ка­лі жы­вем у Поль­ш­чы, дык мы па­ля­кі. Мно­гія апы­та­ныя, асаб­лі­ва ста­рэй­ша­га ўзро­сту, не пра­тэ­ста­ва­лі, ка­лі та­кім хо­дам раз­ві­ва­ла­ся сі­ту­а­цыя. Але на хва­ро­бу ком­п­лек­саў спа­лу­чэн­ня дзяр­жаў­нас­ці і на­цы­я­наль­нас­ці ў адзін толь­кі ва­ры­янт поль­скас­ці хва­рэ­ла і на­да­лей хва­рэе шмат бе­ла­ру­саў усіх па­ка­лен­няў — і тых, якія жы­вуць на Пад­ляш­шы, і тых, якіх лёс у мі­ну­лым і за­раз ра­скі­нуў па ўсёй Поль­ш­чы. На­да­лей ся­род бе­ла­ру­саў-ка­та­лі­коў, асаб­лі­ва на Са­коль­ш­чы­не, спра­цоў­вае тра­ды­цый­ны, за­ста­рэ­лы прын­цып, што ка­то­лік раў­ня­ец­ца па­ляк. Гэ­та стэ­рэ­а­тып пад­ма­ца­ва­ны шмат­вя­ко­вым пас­лан­нем Ка­та­ліц­ка­га кас­цё­ла ў гэ­тай спра­ве. Ня­гле­дзя­чы на роз­ныя сум­нен­ні, Га­лоў­ная ста­ты­стыч­ная ўпра­ва не пры­зна­ла ані­я­кіх па­ру­шэн­няў у спра­ве аб’­ек­тыў­нас­ці та­кіх, а не ін­шых вы­ні­каў ад­нос­на коль­кас­ці бе­ла­ру­скай мен­шас­ці ў Поль­ш­чы, якой ака­за­ла­ся та­ды пад со­рак во­сем ты­сяч ча­ла­век. Няй­на­чай, на жаль, зда­ец­ца бу­дзе і гэ­тым ра­зам. Пе­ра­піс на­сель­ні­цтва, які пра­хо­дзіць у Поль­ш­чы з 1 кра­са­ві­ка па 30 ве­рас­ня, па­ві­нен па­ка­заць, якія зме­ны ад­бы­лі­ся ў дэ­маг­ра­фіч­на-са­цы­яль­най струк­ту­ры поль­ска­га гра­мад­ства. На­пэў­на бу­дзе трэ­ба ўваж­лі­ва прыг­ле­дзец­ца, які бу­дзе рост лі­ку гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі і Ук­ра­і­ны, якіх лёс звя­заў з Поль­ш­чай. Пас­ля мі­ну­ла­год­ніх жні­вень­скіх па­дзей у Бе­ла­ру­сі коль­касць па­лі­тыч­най і эка­на­міч­най міг­ра­цыі рас­це во­кам­г­нен­на. Эк­с­пер­ты на­ват лі­чаць, што ця­гам блі­жэй­ша­га ча­су поль­скі ры­нак пры­ме на­ват паў­мі­льё­на пра­цоў­ных з Бе­ла­ру­сі. Нам за­раз бу­дзе вель­мі важ­ным коль­кі гра­ма­дзян Поль­ш­чы з бе­ла­ру­скі­мі паш­пар­та­мі пра­жы­вае ў кра­і­не, а коль­кі з іх вы­бра­ла Бе­ла­сток і Пад­ляш­ша на мес­ца жы­хар­ства. Нас, бе­ла­ру­скую на­цы­я­наль­ную мен­шасць, вы­ні­кі пе­ра­пі­су хва­лю­юць вель­мі моц­на. Мы заў­сё­ды пе­рад чар­го­вы­мі пе­ра­пі­са­мі за­клі­ка­лі на­шу су­поль­насць за­піс­вац­ца бе­ла­ру­са­мі. У гэ­тым го­дзе ўсе бе­ла­ру­скія срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, фонд «Ту­та­ка», са­цы­яль­ныя сет­кі бы­лі га­лоў­ны­мі мес­ца­мі вя­дзен­ня ак­цый, зак­лі­ка­ю­чых да ўдзе­лу ў пе­ра­пі­се. Ба­чым так­са­ма пра­цэ­сы моў­най асі­мі­ля­цыі ў на­шым гра­мад­стве. Гэ­та не аз­на­чае, што ка­лі мы не раз­маў­ля­ем па-бе­ла­ру­ску, мы не з’яў­ля­ем­ся бе­ла­ру­са­мі. Ге­не­тыч­ная і ся­мей­ная ад­каз­насць пе­рад прод­ка­мі і бу­ду­чы­няй про­ста за­ба­вяз­вае нас да та­кіх на­цы­я­наль­ных вы­ба­раў. Ця­пер у вы­ні­ку зме­ша­ных су­жон­стваў ма­ем роз­ныя мер­ка­ван­ні і праб­ле­мы пры выз­на­чэн­ні на­цы­я­наль­нас­ці дзя­цей. Да­дзе­ная маг­чы­масць, так як у мі­ну­лым пе­ра­пі­се, за­піс­ваць пры­на­леж­насць да дзвюх на­цы­я­наль­нас­цей, ёсць на­пэў­на вы­ха­дам з та­кой рэ­аль­нас­ці, у якой апы­ну­ла­ся не толь­кі на­ша мен­шасць.

Для нас вель­мі важ­на быць бе­ла­ру­са­мі за­раз, асаб­лі­ва ў кан­тэк­с­це, ка­лі на­сту­пі­лі два вы­раз­ныя пра­цэ­сы ў жыц­ці бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най мен­шас­ці ў Поль­ш­чы. Па-пер­шае — дэ­па­пу­ля­цыя знач­най част­кі арэ­а­лу кам­пак­т­на­га пра­жы­ван­ня бе­ла­ру­саў на сва­ёй эт­ніч­най зям­лі ў Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве. За дзе­сяць га­доў на той тэ­ры­то­рыі ка­таст­ра­фіч­на па­мен­шы­ла­ся коль­касць лю­дзей, якія заў­сё­ды за­піс­ва­лі­ся бе­ла­ру­са­мі. На жаль, дэ­маг­ра­фіч­ныя пра­цэ­сы і гмін­ныя ста­ты­сты­кі па­каз­ва­юць, што тая тэн­дэн­цыя пра­цяг­ва­ец­ца. Ад­вер­ну­тая дэ­маг­ра­фіч­ная струк­ту­ра — тры­ва­лы фак­тар бе­ла­ру­скай рэ­аль­нас­ці.

Па-дру­гое — рас­ся­лен­не ся­рэд­ня­га і ма­ла­до­га па­ка­лен­ня па тэ­ры­то­рыі ўсёй Поль­ш­чы і Еў­ро­пы. Та­му вель­мі важ­ным ака­заў­ся ця­пер пе­ра­піс на­сель­ні­цтва праз ін­тэр­нэт. Ці ад­нак яго­ная пры­ват­насць і са­ма­стой­насць вы­зва­лі­ла ў нас прыз­нан­не ў бе­ла­ру­скас­ці? Хо­чац­ца ве­рыць, што та­кое ад­бы­ло­ся.

Яў­ген Ва­па

15.09.2021 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Відэа

праваабарончыя сайты