Навіны

Алесь Пушкін напісаў ліст пра грамадзянскі выбар

Зняволены мастак Алесь Пушкін напісаў ліст пра грамадзянскі выбар творцы. Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале праэкт BY_culture.

«Мастакі Беларусі (асабліва маладыя) баяцца і цураюцца палітыкі, служаць Прыгажосці і проста абстрактнаму мастацтву, а я ж больш старэйшы, я пасля войска (служыў у Афганістане ў верталётным палку) – перастаў баяцца ўладаў. І са студэнцкіх гадоў – актыўны з першага мітынгу Дзяды-88 у Курапатах. За яго я атрымаў свае першыя 15 сутак. Я заняў акрэсленую пазіцыю, я стаў на пазіцыі Праўды, якой бы цяжкай яна не была… Пакаяння – і новага жыцця без хлусні! Вось гэта і апынулася цяжкім і для мяне і для грамадства. Беларускае грамадства яшчэ не можа выйсці, запатрабаваць асуджэння, як у Нюрнбэргу – тых, хто расстрэльваў у Курапатах. Так, людзі выходзяць, але жменькамі. І мы вось так і пакутуем – і я, і Беларусь… Хаця і есці ёсць што, і апрануцца, і рэстараны поўныя людзей.”

Ліставаць Алесю Пушкіну трэба на адрас: 
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Пушкіну Аляксандру Мікалаевічу

У турме арыштаваны мастак знаходзіцца ўжо 5 з паловай месяцы. Ён сядзеў у Гародні, потым у Менску, а зараз у Жодзіне.

Мастак Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Алесь Пушкін — фігурант крымінальнай справы, якую пачала гарадзенская пракуратура па ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варажнечы).

Паводле пракуратуры, «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара «з аўтаматам на плячы», які быў выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» на выставе ў Гародні.

 

Відэа

праваабарончыя сайты