Навіны

17 верасня пачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў “Вясны” - #FreeViasna.

17 верасня пачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў “Вясны” - #FreeViasna.

Гэтая дата абраная не выпадкова: 17 верасня 2020 года па дарозе дадому з урачыстага ўручэння прэміі імя Яна Карскага была затрыманая прадстаўніца нашай арганізацыі Марфа Рабкова. На працягу году ціск на праваабаронцаў толькі ўзмацняўся: было пачата некалькі крымінальных спраў, праводзіліся шматлікія вобшукі, сябраў “Вясны” затрымлівалі, выклікалі на допыты нават тых, хто даўно не мае дачынення да дзейнасці арганізацыі.

На дадзены момант за кратамі знаходзіцца сем “вясноўцаў”:

  • старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі;
  • намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч;
  • каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч;
  • каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова;
  • кіраўнік Гомельскага аддзялення “Вясны” Леанід Судаленка;
  • валанцёрка з Рэчыцы Таццяна Ласіца;
  • валанцёр з Мінску Андрэй Чапюк.

Шмат год яны дапамагалі людзям у адстойванні і абароне іх правоў і грамадскіх інтарэсаў, аналізавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, рыхтавалі і падавалі скаргі і справаздачы ў ААН, прымалі ўдзел у яе сесіях, выпрацоўвалі рэкамендацыі да ўладаў Беларусі, падтрымлівалі стасункі з праваабарончымі арганізацыямі ўсяго свету, атрымоўвалі прэстыжныя ўзнагародны за сваю дзейнасці. А цяпер – салідарнасць і падтрымка патрэбная ім самым!

Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па іх вызваленні і зрабіць тыя дзеянні, якія вам даступныя:

  1. арганізаваць мітынг, шэсце ці пікет 17 верасня ў падтрымку “вясноўцаў”;
  2. распаўсюджваць інфармацыю пра зняволеных праваабаронцаў і кампанію па іх вызваленні #FreeViasna;
  3. зрабіць фота з банэраміпостэрам кампаніі і размясціць у сацыяльных сетках з хэштэгам #FreeViasna;
  4. напісаць адкрыты ліст да зняволеных праваабаронцаў і даслаць яго на пошту freeviasna@gmail.com (мы змесцім яго ў нашых сацсетках);
  5. падпісаць паштоўкі салідарнасці і наўпрост даслаць іх “вясноўцам” (у тым ліку можна зрабіць гэта праз Майстэрню паштовак салідарнасці);
  6. прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне з патрабаваннем аб вызваленні праваабаронцаў “Вясны”.

Відэа

праваабарончыя сайты