Навіны

Новыя крымінальныя справы ў Гародні

Карны канвеер па крымінальных справах у Гародні не спыняецца. За апошнія дні органамі былі затрыманыя яшчэ два чалавекі.

11 верасня пасля вобшуку ў вёсцы Зарыца, якая пад Гародняй, была затрыманая Валянціна Будрэвіч. Па папярэдняй інфармацыі, яе затрымалі за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе, пачата крымінальная справа.

А 10 верасня ў Гародні быў затрыманы мясцовы жыхар Андрэй Баранаў. На яго пачалі крымінальную справу паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яго змясцілі пакуль у ІЧУ , што па вуліцы Гая. 

Відэа

праваабарончыя сайты