Навіны

Дзянісу Івашыну падоўжылі тэрмін пад вартай

Скончыўся тэрмін абвешчанага ўтрымання журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына пад вартай ў рэжыме дасудовага расследавання, паводле інкрымінаванага яму артыкулу 365 Крымінальнага кодэксу РБ.
 
На волю журналіст не выйшаў. 9 верасня стала вядома, што тэрмін арышту Дзянісу Івашыну падоўжылі яшчэ на 3 (!) месяцы. Магчыма яму будзе выстаўлена яшчэ адно абвінавачанне, па якім артыкуле - пакуль невядома.
 
Дзяніс Івашын ужо 181 дзень, сёмы месяц, знаходзіцца ў зняволенні за кратамі гарадзенскай турмы. 27 дзён яго блізкія не атрымліваюць ад яго ніякіх лістоў.
 
Напомнім, што гарадзенскага журналіста, рэдактара беларускай версіі службы ІнформНапалм Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года. 

Відэа

праваабарончыя сайты