Навіны

У Бельгіі пачалі працу над манументам памяці Вітольда Ашурка

У Бельгіі пачалі працу над манументам памяці Вітольда Ашурка.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў святар Іван Майсейчык. Паводле праекту, манумент выглядае як драўляная сцяна плачу, два метры ў вышыню. Кошт рэалізацыі задумы — 3500 еўра. На гэты момант неабыякавыя людзі ахвяравалі прыкладна 1000 еўра, збор працягваецца.

Пасільныя і цалкам добраахвотныя ахвяраванні можна перасылаць на:

PayPal: belcarkva@gmail.com

Або на рахунак нашага парафіяльнага некамерцыйнага аб’яднаньня МАРТЫРЫЯ (перакладаецца як МУЧАНІЦТВА або СВЕДЧАННЕ):

MARTYRIA VZW Рахунак: BE56000418379588

Банк: Bpost bank

з указаннем рэферэнцыі/паведамлення:

Pamiaci Vitolda Ashurak

Палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр за кратамі пры нявысветленых абставінах, пахавалі 26 траўня ў ягонай роднай Бярозаўцы.

 

06.09.2021 Тэгі: Вітольд Ашурак

Відэа

праваабарончыя сайты