Навіны

Галіну Дзербыш, якая праходзіць па справе Аўтуховіча, чакаюць у родным Абухаве

Абвінавачаная па так званай справе Мікалая Аўтуховіча Галіна Дзербыш ужо 8 месяцаў правяла ў засценках гарадзенскай турмы № 1. Следчыя дзеянні, як мяркуюць сваякі, не прасоўваюцца наперад. Таму развязку следства, вызвалення альбо суда, чакаюць знаёмыя і сям’я ў аграмястэчку Абухава.

Кажа дачка Галіны – Настасся: – Мы ўжо, як гэта гаворыцца, усім калгасам чакаем. Маму ведаюць усе людзі ў калгасе, яна працавала бухгалтарам. І многія, як выйдзеш на вуліцу, пытаюцца: як там Галіна Іванаўна, калі ўжо выйдзе? Я кажу, што самы нічога не ведаем, што там, як там. На сустрэчы не пускаюць, нібыта няма падставаў для сустрэч, адпіскі прыходзяць. Чакаем бабулю дамоў.

Галіне Дзербыш нядаўна споўнілася 60 гадоў. Да свайго ўвязнення яна выяўляла актыўную грамадскую пазіцыю. Была назіральніцай падчас выбарчых кампаніяў, бараніла буслоў ад жывадзёраў у вёсцы яе бацькоў, была прынцыповай і праўдзівай на волі.

Беларускае Радыё Рацыя


Архіў

Кастрычнік 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты