Навіны

Алесь Бяляцкі выйшаў са Следчага камітэту пасля 4-гадзіннага допыту

Алесь Бяляцкі выйшаў са Следчага камітэту пасля 4-гадзіннага допыту 

Скончыўся 4-гадзінны допыт Алеся Бяляцкага, старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”.  У Следчы камітэт Алеся выклікалі і раней (7 красавіка) — але тады ён запатрабаваў, каб следчыя дзеянні вяліся на беларускай мове.

Таму допыт перанеслі на 9 красавіка:

– У мяне падпіска аб неразгалошванні. Увесь допыт, ад пачатку да канца, ішоў на беларускай мове. І зачытваліся правы мне па-беларуску, і сам пратакол па-беларуску быў складзены, і пытанні былі падрыхтаваныя на беларускай мове, і падпіску аб неразгалошванні  мне таксама па-беларуску далі, і следчая правяла ўвесь допыт на беларускай мове.

Алесь Бяляцкі праходзіць у якасці сведкі па крымінальнай справе, заведзенай на “Вясну” паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса – “Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Па справе “Вясны” на допыты раней выклікалі іншых яе сяброў. Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі.

***

Сёння, 9 красавіка, кіраўнік праваабарончага цэнтру „Вясна” Алесь Бяляцкі быў дапытаны ў Следчым камітэце.

Пасля 4-гадзіннага допыту правабаронца выйшаў на волю. Допыт павінен быў адбыцца некалькі дзён таму – 7 красавіка, але тады Алесь Бяляцкі згодна з заканадаўствам запатрабаваў каб усё ішло па-беларуску. З-за гэтага допыт перанеслі на пятніцу. Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса – навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак Фактычна, за сакавік – красавік праз допыты і затрыманні па справе „Вясны” прайшло некалькі дзесяткаў праваабаронцаў, валанцёраў і журналістаў у многіх гарадах Беларусі.

Нагадаем, 16 лютага, у межах крымінальнай справы адбыліся дзесяткі ператрусаў у сябраў арганізацыі, а таксама на офісе ПЦ “Вясна” на пр. Незалежнасці 78а і на Мяржынскага ў Менску, а ў другой палове дня дома ў старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Беларускае Радыё Рацыя 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ales-byalyatski-vyjshau-sa-sledchaga-kami/

09.04.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Травень 2021
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты