Навіны

Допыт праваабаронца Алеся Бяляцкага ў СК не адбыўся (абноўлена)

У сераду, сёмага красавіка, працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі. У інтэрв’ю нашаму радыё ён паведаміў, што допыт не адбыўся. Была толькі размова са следчай, падчас якой Бяляцкі запатрабаваў, каб допыт і пратакол вяліся па-беларуску: „Схадзіў на допыт у СК. Заявіў патрабаванне, згодна арт.

21 Кодэксу пра вядзеньне допыту і пратаколу па-беларуску. Слядачка паспрабавала правесці допыт, але на зачытванні правоў і маім тлумачэнні, што я ня ўсё дакладна разумею, допыт і скончыўся. Будуць перакладаць пытаньні і шукаць беларускую форму пратаколу, якая ў іх, дарэчы, распрацаваная. Допыт перанеслі на пятніцу.” Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса – навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паведамляе сайт spring96.org.

Выклікаюцца на допыты таксама праваабаронцы ў Светлагорску і Мазыры. Фактычна, за сакавік – красавік праз допыты і затрыманні па справе „Вясны” прайшло некалькі дзесяткаў праваабаронцаў, валанцёраў і журналістаў у многіх гарадах Беларусі. Нагадаем, 16 лютага, у межах крымінальнай справы адбыліся дзесяткі ператрусаў у сябраў арганізацыі, а таксама на офісе ПЦ “Вясна” на пр. Незалежнасці 78а і на Мяржынскага ў Менску, а ў другой палове дня дома ў старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Менск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца(Рэчыца). Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.


07.04.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Травень 2021
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты