Навіны

На “Гродна Азоце” разлілася сера

На “Гродна Азоце” разлілася сера, пацярпелых няма. 4 красавіка падчас зліву вадкай серы з цыстэрны на заводзе “Гродна Азот” адбыўся праліў агрэсіўных хімікатаў. На месца здарэння прыбыла служба Міністэрства надзвычайных сітуацый і хуткая дапамога.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал “Стачком Азота”, дадаючы, што работнікам цэха забаранілі распаўсюджваць інфармацыю і што вытворчы працэс апынуўся пад пагрозай спынення. У дыспетчарскай службе завода Радыё Свабода пацвердзілі інцыдэнт, сказалі, што ніхто не пацярпеў, што гэта не паўплывае на вытворчасць і што пары хімікатаў не выйшлі за межы станцыі, дзе яны разліліся.

Вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/na-grodna-azotse-razlilasya-sera/

05.04.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Травень 2021
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты