Навіны

У красавіку Папа Рымскі заклікае маліцца за тых, хто бароніць правы чалавека

Малітоўныя інтэнцыі Папы Рымскага сфармуляваныя на кожны месяц, яны выкліканы развагамі пантыфіка па надзённых праблемах грамадства. Інтэнцыя Папы Францішка на красавік 2021 года выказана наступным чынам:

„Молімся за людзей, якія рызыкуюць сваім жыццём, змагаючыся за базавыя правы чалавека ў дыктатурах, аўтарытарных рэжымам, а нават і ў дэмакратыях, якія перажываюць крызіс”.

Папа Рымскі заклікае падтрымаць яго малітву па ўсім свеце. Касцёл заўсёды імкнецца адгукацца на выклікі рэчаіснасці, і за агульначалавечыя каштоўнасці моляцца паўсюдна, кажа Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч: – Інтэнцыі, якія падае Святы Айцец, мы заўсёды прымаем да ўвагі. Інтэнцыі, якія вынікаюць з нашай рэчаіснасці, яны  заўсёды прысутныя, бо інтэнцыя – гэта намер, у якім мы ўзносім малітвы да Бога. Тое, што датычыцца нашага жыцця, жыцця ў грамадстве – рэчы, якія нас непакояць, гэтыя інтэнцыі ўжо ёсць у малітве касцёла.

Найважнейшымі выклікамі часу, якія вымагаюць малітоўнай падтрымкі, Біскуп Віцебскі лічыць таксама наступствы пандэміі каронавірусу, праблемы інстытуту сям’і і выхавання, усе прычыны, якія разбураюць спакой і насаджаюць агрэсію ў грамадстве.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-krasaviku-papa-rymski-zaklikae-mali/

03.04.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Травень 2021
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты