Навіны
Ежы Грыгенчу выклікалі ў Следчы камітэт
Пасля двухгадзіннага допыту Ежы Грыгенчу выпусцілі са Следчага камітэту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні.
***
Грамадска-палітычнага актывіста Ежы Грыгенчу выклікаюць у Гародні 16 лютага на 11.00 у Следчы камітэт. Паведамілі, што як сведку.
Такім чынам ціск на грамадскага актывіста працягваецца. Напомнім, што 10 лютага Грыгенчу выклікалі ў Лідскі Следчы камітэт, пасля чаго затрымалі і трое сутак трымалі ў Лідскім ізалятары. На свабоду Ежы Грыгенча выйшаў 12 лютага.
Гэтыя выклікі хутчэй усяго звязаныя з крымінальнай справай, якую пачалі пасля абструкцыі суддзю ў судзе, калі да вялікага турэмнага зняволення быў засуджаны бярозаўскі грамадскі актывіст Вітольд Ашурак. Грыгенча тады прысутнічаў сярод іншых на абвешчанні прысуду ў Лідскім раённым судзе.