Навіны
Навучэнцаў Жыровіцкага каледжа прымусілі глядзець "Усебеларускі сход"
У мінулы чацвер з 11-ці да 13.30 і ў пятніцу з 10 да 13 гадзін усіх навучэнцаў і педагогаў Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа Слонімскага раёна прымусілі глядзець прамую трансляцыю так званага Ўсебеларускага народнага сходу. Пра гэта сваім бацькам і знаёмым паведамілі навучэнцы каледжа.
Заняткі ў гэтыя дні былі адменены, а навучэнцаў і педагогаў сагналі ў аўдыторыі, падрыхтаваныя для трансляцыі выступленняў Аляксандра Лукашэнкі і іншых выступоўцаў. Разам з навучэнцамі і выкладчыкамі сход па тэлевізарах глядзеў і дырэктар каледжа Вячаслаў Апановіч.
Увесь калектыў каледжа быў незадаволены такім прымусовым праглядам і парушэннем раскладу заняткаў. Але, як сказалі выкладчыкі каледжа, такі загад ім паступіў “зверху”.
Фота: gs.by