Навіны

Справа Аляксея Лапы: будуць вынікі экспертызы відэазапісу інцыдэнта

12 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы гарадзенца Аляксея Лапы, якога вельмі жорстка збілі омоновцы ў ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года і якога судзяць па крымінальнай справе (артыкул 364 КК).

Справу вядзе суддзя Дзмітрый Кедаль. На чарговым паседжанні павінны быць агучаны доўгачаканыя вынікі экспертызы відэазапісу таго інцыдэнту, матэрыялы запатрабаванай адміністрацыйнай справы пасажыраў Аляксея Лапы па артыкуле 23.34 за тое ж "злачынства", прагляд і даследаванне іншых матэрыялаў па справе.

Аляксей Лапа з-за пагаршэння стану здароўя перанёс ужо дзве хірургічныя аперацыі і яшчэ рыхтуецца да трэцяй, праходзіць абследаванне лекараў для шпіталізацыі.

"Пацярпелы" міліцыянт Конан на гэтае паседжанне не з'явіўся, было агучана, што "указанный сотрудник находится в служебной командировке до 14 февраля".

Адвакат Лапы заявіў хадайніцтва пра выклік эксперта, суддзя задаволіў яго. 

Абвешчаны перапынак на дастаўку ў суд ранейшай адміністрацыйнай справы Аляксея Лапы.

Суддзя задаволіў хадайніцтва адваката па выкліку эксперта і яшчэ аднаго допыту пацярпелага. Працяг працэсу адбудзецца 18 лютага а 10-й гадзіне

фота праваабаронца Рамана Юргеля

Відэа

праваабарончыя сайты