Навіны

У Мастах аштрафавалі Зміцера Цеслянка

8 лютага ў Мастах адбыўся адміністрацыйны суд у дачыненні Зміцера Цеслянка, вядомага грамадскага актывіста і паэта. На Змітра Цеслянка мастоўскай міліцыяй былі складзены два пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні - паводле артыкулаў 23.4 і 23.34, частка 1.

У выніку старшыня Мастоўскага раённага суда Віталь  Сініла пратакол па артыкуле 23.4 прызнаў незаконным, паколькі ён быў складзены з шматлікімі працэсуальнымі парушэннямі. Паводле ж артыкулу 23.34 суддзя аштрафаваў Цеслянка на 20 базавых велічынь.

Цеслянка звінавацілі ў тым, што 26 снежня 2020 года ў сваёй кватэры ў вакне кухні ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг і тым самым, на думку міліцыі і суддзі "провёл одиночный пикет без разрешения Мостовского районного исполнительного комитета с целью публичного выражения своих общественно-политических настроений" - нібыта парушыў закон.

Цягам апошніх месяцаў міліцыя на Гарадзеншчыне шматразова складала аналагічныя абсурдныя пратаколы, а суддзі абвяшчалі карныя пастановы.

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты