Навіны

Крымінальная справа Васіля Пільца (абноўлена)

8 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы гарадзенца Васіля Пільца, яго ў суд даставіў пад вартай канвой. Справу паводле артыкулу 339, частка 1 разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Пацярпелымі па справе праходзяць Вольга Бондарава і Аляксандр Галахаў. Бок абівнавачвання прадстаўляе памочнік пракурора Алена Пронька. Адвакатам Пільца выступае Святлана Бірылава.
Адвакат выступіла з хадайніцтвам пра апытанне жонкі Васіля Пільца, пярэчанняў гэтаму не было.
У судовым паседжанне вырашана апытаць абвінавачанага, пацярпелых, потым даследаваць доказы матэрыялаў справы.
На пачатку працэсу дзяржабвінаваўца заявіла, што абвінавачаны здзейсніў гвалт у дачыненні пацярпелых, хапаў іх за адзенне, штурхаў, сараваў з іх маскі.
 
Далей адбылося апытанне беспрацоўнага Аляксандра Галахава. Галахаў заявіў, што разам з Вольгай Бондаравай ўваходзіць ў рух "Антивандал". Па яго словах гэта "объединение неравнодушных граждан, занимаются устранениием незарегистрированной символики", Галахов разам з Бондаревой - кіраўнікі гэтага руху.
Галахаў даў наступныя тлумачэнні: "14 декабря 2020 года на тротуаре закрашивали бчб флаги на Ольшанке, ул. Новая Ольшанке 52. Закрашивали кистью серой краской эмалью, около 12 дня. Оля снимала на телефон, как я закрашиваю. Пилец с ребёнком и собакой подошёл, меня оттолкнул, а Оля снимала на телефон. Пилец нецензурно высказывался, толкнул, пытался выбить телефон, пытался за шею её схватить. Я вступился, он Олю отпустил, с меня сорвал маску, был агрессивным, толкнул меня и разлил краску. Угроз не высказывал. Пилец сказал, что вы - лукашисты всех достали... Бондарева находилась рядом и снимала все происходящее, телефон не выбил, а захватил Олю за шею. Я подошёл вплотную, он её отпустил. Был 1 толчок. Пилец схватил меня двумя руками быстро, сорвал маску и пнул ногой банку с краской. Милицию сразу вызвала Оля".
Пракурор: - "С чем связано такое отношение к вам?
Галахаў: - "С политическими взглядами, ненавистью к нам. Побоев, травм не было, а моральная, психологическая травма была. Угрозы были, что вас, лукашисты всех найдут".
 
Адвакат: "Каким образом и когда вступили в движение "Антивандал", где оно зарегистрировано?
Галахаў: - "Не знаю. Я за то, чтобы не было незарегистрированных надписей нигде, также мы закрашиваем все матерные слова.
Адвакат: - "А движение "Антивандал" зарегистрировано?
Галахаў: - "Не знаю, движение "Антивандал" с сентября 2020, узнал о нём из Телеграм-чата, "ИнфоспецназГродно". Закрашиваем то, что сами обнаруживаем. Закрашиваем давно, ни с кем не согласовываем, удаляем наклейки. Считаю, что есть только один госфлаг, остальное все считаю незарегистрированным. Из истории знаю, какая символика чему соответствует. Акцию 14.10.20 ни с кем не согласовывал. Закрасили были 2 флага у дома по ул. Ольшанка 50. Обвиняемого за одежду, за руки не хватал".
Суддзі Галахаў адказаў: -  "Телесных повреждений, боли не испытал, только психологическую боль".
 
Прававых ацэнак дзеянняў Галахава і Бондаравай па зафарбоўванні асфальту міліцыя не давала.
 
Далей адбыўся допыт пацярпелай Вольгі Бондаравай. Яна заявіла наступнае: "Безработная, занимаюць общественной деятельностью. Знакома с Галахавым по государственным мероприятиям в Гродно и движению Антивандал. Убираем знаки идеолог содержания по внесено ию раскола в обществе, занимаемся информированием общества. Я - администратор телеграмчата ИнформспецназГродро, о нашем движении известно властям, писала "Гродненская правда", общалась с начальніком управления по идеологии облисполкома, нас поддерживают. Пообещали содействие. УЖРЭП выдал номера домов ЖСПК, звоним председателям и, увидев бчб рисунки, мы берём краску в жэсе и закрашиваем. Краску сами покупаем. Звоню в милицию и сообщаю места, адреса с участковыми сотрудничаю, сотрудниками РОВД. "Антивандал" - Всебелорусское движение. Наша организация не зарегистрирована, помогаем государству добровольно!! В милицию обращаемся за помощью, снимаем наклейки с остановок.
Суддзя: "А разрешение на такую деятельность имеется?
Бондарава: - Нет, мы не зарегистрированы ". 14.12.20 Вела съёмку с мобилы закрашивания бчб флага Галаховым, своих действий по улице Новая Ольшанка 50. Пилец, с ребёнком, с собакой подошёл, спросил кто портит асфальт, кто разрешил закрашивать? Агрессивно сказал, что за таких ябатек мужчин убивают, а женщин в тюрьмы сажают! ". Было 2 флага на всю дорожку побольше и поменьше. Я навела мобилу на Пильца и стала снимать. Пилец оттолкнул Галахова, схватил меня за шею, левой рукой, и зажал под плечо, затем отпустил. Я испугалась, сдавило дыхание, был шок. Людей в 12 часов дня не было там. Милицию вызвала сразу же, заявила, что Пилец имеет антигосударственную позицию и так себя ведёт, не только к нам, но и политике государства".
 
Далей Бондарава сказала, што "в "Антивандале" есть специалист по подбору цветов для зкрарашивания дорог, мусорок, столбов, на асфальте пишем, что окрашено, чтобы люди не ходили или на листах бумаги. Изменяли бчб флаг на зеленокрасный!"; "считаю, что Пилец шёл с насильственными намерениями к нам, его действия, агрессию он направил на нас, в связи с тем, что мы закрашивали бчб флаги. В тот день 14.12.20 мы вместе со следователями, операми, СК, милицией собирали данные с видеокамер близлежащих домов. Я дала следователю свой телефон, 14.12.20 и позже 15.12.20, кому не помню, вроде Сороко. Сама записи на диск не делала, а отдавала только телефон"; "в судмедэкспертизу меня направила милиция, не было зафиксировано синяков, кровоподтеков, ничего не установил эксперт".
 
Па кампенсацыі маральных стратаў Бондарава і Галахаў сказалі, што назавуць свае патрабаванні пазней.
 
Далей прайшоў допыт жонкі Васіля Пільца. Яна расказала пра абставіны пачынання справы і пра тое, які яе мужа ўзялі пад варту. Яна паясніла, што іх сын у той дзень паслізнуўся і ўпаў, выпацкаў куртку ў зялёную фарбу, якой карысталіся Бондарава і Галахаў, а муж спрабаваў разабрацца ў сітуацыі і выказаў пэўныя прэтэнзіі гэтым фарбавальшчыкам. 
У працэсе быў абвешчаны перапынак да 14.30.
 
фота праваабаронца Рамана Юргеля
 
Пасля абеду ў працэсе апытвалі самога Васіля Пільца. Ён патлумачыў, што ішоў зрабіць заўвагу людзям, дзеянні якіх палічыў супрацьпраўнымі і незаконнымі. Пілец паясніў, што выйшаў на шпацыр разам з сабакам і сваім сынам. Іншых мэтаў у яго не было.
Пракурор спытала, ці ведаў Пілец пра рух "антивандал"? Пілец адказаў, што не ведаў. Ён патлумачыў, што выйшаў прагуляцца з сынам, сабака пацягнула за павадок і сын упаў, пры тым выпэцкаў куртку свежай фарбай, якая была на пешаходнай дарожцы. Ён убачыў, што нейкі мужчына фарбуе дарожку і падыйшоў зрабіць яму заўвагу. Пры тым жанчына (як высветлілася пазней Бондарава) стала здымаць яго на мабільны тэлефон. На заўвагу яна не рэагавала, Пілец паспрабаваў прыбраць яе руку з тэлефонам, каб не здымала. Падбег Галахаў, яго Пілец адштурхнуў, пасля адштурхнуў пакет з фарбай. Галахаў схапіў яго за куртку, а ілец адвёў руку Бондаравай з тэлефонам. Пры тым маска з Галахава спаўзла. Ніякіх пагрозаў ім не было, Бондараву за шыю не захопліваў, а маску з Галахава не зрываў. Пілец заявіў, што ў гэтай парачкі  - гэта не першы падобны інцыдэнт, гэта вельмі спецыфічныя асобы. Ніякіх маральных пакутаў ім прычыніць не мог. Проста падыйшоў разабрацца з тым, што сын выпацкаў руку аб іх фарбу. На Альшанцы былі шэрай фарбай замаляваны многія лавачкі, тратуар, сметніцы, так што розныя дзеці выпацкаліся ў гэтую фарбу.
 
Суддзя запытаўся ў "пацярпелых", якое спагнанне за "маральную шкоду" яны будуць заяўляць. Бондарава і Галахаў сказалі, што будуць асобна падаваць грамадзянскі пазоў. 
Працяг разгляду справы адбудзецца 12 лютага а 14.30. Плануецца далей даследаваць пісьмовыя матэрыялы справы.
 
 
 
 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты