Навіны

Справа Фурманава-Разнічэнкі-Кнігі: зноў паўзакрыты разгляд

8 лютага ў Кастрычніцкім судзе Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да гарадзенцаў Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі і Уладзіміра Кнігі. Разгляд зноў праходзіць у паўзакрытым рэжыме: у судовую залу не пусцілі ўсіх ахвотных прысутнічаць на працэсе, пусціўшы толькі сваякоў і акрэдытаваных журналістаў. 

На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня мінулага году: іх усіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі.

Справу разглядае суддзя Кастрычніцкага раёна Гародні Вольга Бекушава

8 лютага працэс пачаўся і вельмі хутка перапыніўся, суддзя абвесціла перапынак у звязку з тым, што так званыя пацярпелыя не з'явіліся на пачатак паседжання.

Суддзя даручыла пракурору высветліць, чаму не з'явіліся пацярпелыя. Як высветлілася крыху пазней, імі не былі атрыманыя ўведамленні. Працэс павінен прадоўжыцца пасля абеду.

У выніку разгляд справы перанеслі на 9 лютага.
 
 
 
 
 
 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты